Дывізіі шызаросаў
- Аляксандр Няўзораў
- 22.09.2023, 9:30
Фінал гэтай гісторыі будзе сюрпрызам для Пуціна.
Адзначым, што ўсё сапраўды развіваецца «згодна з планам». Але гэта не «план Пуціна».
Фінал гэтай гісторыі будзе горкім сюрпрызам для крамлёўскага трыбушыльніка.
Паўтараючы шлях усіх дыктатур, заснаваных на чыстым крэтынізме і крыві, Расея, крэкчучы ціснецца ў чорную дзірку небыцця. (Вяртання з яе няма.)
Усё адбываецца паводле вядомых, правераных «лякалаў раскідання».
Усё ідзе згодна з вядомымі «нотамі».
Бракавала, пакуль толькі некалькіх рысак.
Але вось нарэшце з'явіліся і яны.
Цяпер у войска Расеі можна набіраць шызафрэнікаў і разумова адсталых.
Шайгу зацвердзіў пералік дэфектаў, якія не дазваляюць заклікаць, мабілізоўваць і закантракчваць.
Псіхічных хвароб у гэтым спісе няма.
Усялякая форма шызафрэніі і ступень разумовай адсталасці, больш не з'яўляюцца перашкодай для вайсковай службы.
З улікам таго, колькі шмат у Расеі асоб з рознымі «разумовымі хваробамі» - з іх можна будзе фармаваць дывізіі «шызаросаў».
Аляксандр Няўзораў, t.me