BE RU EN

Кадыраў апублікаваў новае «відэа з Масквы»: што з ім не так

  • 22.09.2023, 9:44

Ролік падобны да грубага мантажу.

Лідэр Чачэніі Рамзан Кадыраў на фоне чутак пра цяжкую хваробу апублікаваў «новае відэа». У ягоным Telegram-канале гаворыцца, што ён знаходзіцца ў Маскве.

"У рамках службовай выправы ў Маскву сустрэўся з міністрам цывільнай абароны, надзвычайных сітуацый і ліквідацый наступстваў стыхійных бедстваў Аляксандрам Куранковым", — гаворыцца ў паведамленні.

Апублікаванае відэа складаецца з асобных фрагментаў, а гукавая дарожка з іх галасамі накладзеная асобна. Куранкоў апавядае Кадыраву аб тэмпах разміноўвання тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі, піша УНІАН.

Нагадаем, шэраг мэдый паведамляў, што Кадырава мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. Надоечы пачалі хадзіць чуткі, што ён упаў у кому, альбо ўжо можа быць мёртвы.

Апошнія навіны