«Аплявуха ад Азербайджана»: Сіманьян узрушаная ліквідацыяй топ-афіцэраў РФ у Карабаху
- 22.09.2023, 10:06
Расейскія прапагандысты і «ваенныя карэспандэнты» заенчылі.
Расейскія вайсковыя прапагандысты абураныя ліквідацыяй групы высокапастаўленых афіцэраў войска РФ, якія знаходзіліся на тэрыторыі Нагорнага Карабаха ў якасці так званых «міратворцаў», піша dialog.ua.
Вайсковая аперацыя войска Азербайджана скончылася для расейцаў загубай: іх проста расстралялі ў аўтамабілі падчас вяртання з назіральнага паста.
Сярод загінулых намеснік начальніка падводных сіл Паўночнага флоту, два палкоўнікі, падпалкоўнік і капітан.
На гэты момант вядома аб пяцярых загінулых. Азербайджан не стаў адмаўляць і пацвердзіў, што адказнасць за загубу расейскіх вайскоўцаў нясе ён.
Інфармацыя аб загубе расейцаў стала цяжкай плягай для Маргарыты Сіманьян і Z-ваенных карэспандэнтаў, якія ўспрынялі дзеянні Азербайджана як аплявуху.
Расейскія вайскоўцы загінулі, аднак Крэмль не можа адказаць з пазіцыі сілы, бо яго разбітае войска загразла ва Украіне, за Азербайджанам стаіць вайсковая моц Турцыі.
Крэмль быў вымушаны праглынуць загубу сваіх вайскоўцаў, аднак Z-ваенныя карэспандэнты не разумеюць, чаму расстрэл высокапастаўленых афіцэраў расейскага войска не знаходзіць адказу з боку Масквы.
На іхнюю думку, сітуацыя выглядае зневажальна для РФ.