BE RU EN

Нелегалы атакавалі аўтамабіль польскага патруля на мяжы

  • 22.09.2023, 10:45

Мігранты з беларускага боку кідаліся камянямі і палкамі.

Памежная ахова Польшчы зноў паведаміла аб інцыдэнце з мігрантамі на мяжы з Беларуссю. На адцінку заставы ў Белавежы мігранты з беларускага боку кідаліся камянямі і палкамі ў польскі патруль. Пацярпелых няма, але пашкоджаны аўтамабіль памежнікаў.

Усяго ў чацвер польскія вартавыя мяжы сутыкнуліся са спробамі парушэння яе з боку 34 мігрантаў.

Апошнія навіны