Выбухі ў Феадосіі і Севастопалі: Крымскі мост перацяты
- 22.09.2023, 10:59
Севастопальскую бухту зацягнула дымам.
У акупаваным Крыме раніцай 22 верасня прагрымелі выбухі. Іх чулі ў Феадосіі і Севастопалі, у апошнім акупанты выкарысталі дымавыя заслоны. Акрамя таго, на Керчанскім мосце перацялі рух, паведамляе «Крымскі вецер».
Дарадца «кіраўніка Крыма» Алег Кручкоў заявіў, што на цэнтральнай набярэжнай Феадосіі нібы знайшлі боепрыпас. Праход часова перацяты, бо сапёры праводзяць размінаванне.
Тым часам крымскія паблікі паведамілі аб гучных гуках у акупаваным Севастопалі. Адзначаецца, што там акупанты выкарысталі дымавую заслону і закрылі рэйд праз бухту.
Таксама былі апублікаваныя фота, на якіх бачна, як над Севастопальскай бухтай падымаецца дым.
Пазней стала вядома аб запуску ракет расейскай СПА з Чарнаморскага, які, відавочна, і быў прычынай маскавання бухты.