Наступствы магутнага ўдару па авіябазе РФ «Сакі» ў Крыме паказалі з космасу
- 22.09.2023, 12:19
Адзін з ангараў поўнасцю згарэў.
З'явіліся спадарожнікавыя фота наступстваў удару па расейскім вайсковым аэрадроме «Сакі» ў часова акупаваным Крыме. У выніку «бавоўны», якая адбылася ўночы 21 верасня, адзін з ангараў цалкам згарэў.
Здымкі апублікавала група маніторынгу «Крымскага ветру». «Відаць, што адзін з ангараў цалкам выгараў, а адна з пабудоў заліта пенай - на яго даху характэрна белая «шапка», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пасля ўдару на аэрадроме не засталося самалётаў. Магчыма, раейскія акупанты, іх перабазавалі.
Пры гэтым камандаванне РФ сцвярджае, што ўсе БПЛА нібыта былі збітыя, а тэхніка і аб'екты не пацярпелі. Аднак у Галоўнай управы выведкі заявілі, што ўдары трапілі ў цэль і нанеслі сур'ёзных пашкоджанняў тэхніцы акупантаў. Для знішчэння ворага выкарыстоўвалі беспілотнікі, якія панішчылі расейскую СПА, а затым запусцілі ракеты «Нептун».
Расейскія прапагандысты таксама пацвярджаюць сур'ёзныя разбурэнні і страты, яны заяўляюць аб сама меней 30 загінулых расейскіх вайскоўцаў.
Нагадаем, ноччу 21 верасня Служба бяспекі Украіны і Вайсковыя марскія Сілы нанеслі маштабны агнявы ўдар па вайсковым аэрадроме «Сакі» ў часова акупаваным Крыме. На варожым вайсковым аб'екце знаходзілася не менш як 12 баявых самалётаў. На аэрадроме знаходзіліся баявыя самалёты краіны-агрэсаркі Су-24 і Су-30, а таксама ПЗРК «Панцыр».