У Беларусі пачаліся маштабныя вайсковыя манеўры
- 22.09.2023, 12:29
Задзейнічаны палігоны і адцінкі мясцовасці ў трох абласцях.
У Беларусі пачалося комплекснае двухбаковае вучэнне з Узброенымі сіламі. Актыўная фаза стартавала сёння а 9-й раніцы. Вучэнні скончыцца 26 верасня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
Кіруе манеўрамі начальнік Генштаба, першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч. Паводле ягоных слоў, асаблівасцю вучэння стане складанае дынамічнае становішча. Задзейнічаны палігоны і абсягі мясцовасці ў трох абласцях.