BE RU EN

Лукашэнка зладзіў істэрыку праз кароў

  • 22.09.2023, 16:11

Хоча «разукамплектаваць урад».

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз надумаў «узяцца за малако». Дыктатар даручыў да канца года ўкамплектаваць фермы і забяспечыць прырост малочнага статка.

Аб гэтым ён заявіў у Салігорску, дзе прымае ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі ў краіне.

Лукашэнка адзначыў, што, паводле інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю, недаўкамплектавана амаль 16 тысяч жывёламесцаў, што выклікала істэрыку ў дыктатара

«Пад персанальную адказнасць міністра, урада і губернатараў да канца 2023 года ўкамплектаваць фермы і забяспечыць прырост малочнага статка. Калі вы гэтага не зробіце, я вам абяцаю, што «разукамплектую» ваш склад», - заявіў Лукашэнка.

Як пісаў сайт Charter97.org, у Беларусі правялі конкурс прыгажосці сярод кароў.

Апошнія навіны