BE RU EN

Адцінак вуліцы ў цэнтры Менска часова ператнуць

  • 22.09.2023, 16:31

Ездзіць там небяспечна для жыцця.

У Менску часова зачыняць для транспарта адцінак дарогі на вуліцы Розы Люксембург. Прычына - пагроза бяспекі руху, а таксама жыццю і здароўю людзей. Адпаведная пастанова Мінгарвыканкама апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Як сказана ў дакуменце, рух ператнуць на адцінку вуліцы Розы Люксембург ад Карпава да Шчорса «ў сувязі з пагрозай бяспекі дарожнага руху, у тым ліку жыццю і здароўю грамадзян».

Забарона ўвойдзе ў дзеянне з 1 кастрычніка і будзе дзейнічаць да 15 лістапада - гэта значыць паўтара месяца.

Апошнія навіны