BE RU EN

Z-прапагандысты шакаваныя ўдарам па базе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі

  • 22.09.2023, 17:35

Рупары Крамля загаварылі пра «моц супраціўніка».

Расейскія прапагандысты Сяргей Карнавухаў і Аляксей Жываў адрэагавалі на сённяшні ўдар УСУ па базе Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі ў анэксаваным Крыме, паведамляе Telegram-канал «Украіна 365».

Калі параўноўваць іхнія рэакцыі, то ў Карнавухаў прыкметна засмуціўся, а вось Жываў, адзначаючы моц разбурэнняў, запытвае сваё камандаванне, ківаючы на тое, што гэта экзістэнцыйная пагроза расейскай бяспецы.

«Сур'ёзны ўдар і сур'ёзная шкода для нашага флоту», — кажа ў эфіры Карнавухаў, дадаючы, што расейцы маюць лічыцца з гэтым і прызнаваць сілу супраціўніка.

Апошнія навіны