У Севастопалі грымнуў новы магутны выбух
- 22.09.2023, 18:16
Паведамляецца аб удары па ЦЭЦ.
У акупаваным крымскім Севастопалі быў чутны новы выбух. У месце відаць стаўбун дыму. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.
«Было, чулі. Чутнае плясканне. Відаць стаўбун дыму», — паведамілі мясцовыя каналы ў сеціве.
Адразу пасля выбухаў тутэйшых жыхароў заклікалі ўстрымацца ад выпраў на аўтамабілі ў цэнтры места, пакуль там будуць нібыта транспартаваць часткі збітай ракеты.
Telegram-канал "Крымскі вецер" паведамляе, што ўдар, імаверна, адбыўся па Севастопальскай ЦЭЦ.
«Дзень выбухаў» у Крыме
Нагадаем, сёння, 22 верасня, у часова акупаваным Крыме неаднаразова гучалі выбухі.
Напрыклад, у Севастопалі атакавалі штаб Чарнаморскага флоту расейцаў. Будынак быў моцна пашкоджаны ў выніку атакі.
Пры гэтым ва Управе стратэгічных камунікацый апарата гетмана УСУ пацвердзілі, што прычына выбухаў — атака ўкраінскіх вайскоўцаў.