BE RU EN

Расея ўдарыла ракетамі па Крэменчуку

  • 22.09.2023, 19:10

Удар прыпаў на цывільны аб'ект, ёсць ахвяры.

У пятніцу, 22 верасня, расейскія захопнікі абстралялі ракетамі Крэменчук. Пра гэта паведаміў кіраўнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Лунін.

- Вораг нанёс ракетныя ўдары па Крэменчуку. Адну ракету збілі сілы супрацьпаветранай абароны. На жаль, ёсць траплянне ў цывільную інфраструктуру. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць загінулыя і параненыя, — паведаміў ён.

Лунін зазначыў, што на месцы ўдару працуюць усе адпаведныя службы. Дэталі атакі паведамяць пазней. А 17:18 на афіцыйным канале Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны паведамлялася, што ў кірунку Крэменчука фіксуюць пралёт крылатай ракеты.

Апошнія навіны