BE RU EN

Беларусы перамаглі на міжнародным конкурсе стартапаў на Кіпры

  • 22.09.2023, 20:22

Іх праграма для цяжарных і бацькоў заняла першае месца.

Беларускі стартап Soula – AI-дадатак для цяжарных і бацькоў – заняў першае месца ў міжнародным конкурсе стартапаў у Лімасоле (Кіпр). У якасці прызоў праект атрымаў 15 тысячаў еўраў фінансавай падтрымкі і магчымасць удзельнічаць у міжнароднай праграме ад Microsoft, расказала ягоная каманда.

Стартап Soula заснавала беларуска Наталля Міранчук. 21 верасня ён атрымаў перамогу ў міжнародным конкурсе Reflect X 2023 Startups Competition, які прайшоў у рамках буйной тэхналагічнай канферэнцыі Reflect у Лімасоле (Кіпр). У конкурсе ўдзельнічалі больш за 300 стартапаў з усяго свету.

У якасці прызоў за першае месца на конкурсе праект атрымаў 15 000 еўраў фінансавай падтрымкі для далейшага развіцця, магчымасць удзельнічаць у міжнароднай праграме ад Microsoft і 2000 еўраў у выглядзе крэдытаў ад Bolton Datacenter.

Soula – гэта AI-памочнік, распрацаваны для падтрымкі бацькоў з першых тыдняў цяжарнасці і ў першыя гады бацькоўства. У ім можна атрымаць інфармацыю пра эмацыйны стан, пытанні харчавання, сну і фізічнай актыўнасці, а таксама ўзаемаадносіны са сваім партнёрам у новай ролі.

Апошнія навіны