BE RU EN

Навукоўцы: Экзатычная садавіна паляпшае страваванне

  • 23.09.2023, 20:32

І дапамагае змагацца з лішняй вагой.

Група навукоўцаў з Федэральнага ўніверсітэта Параібы ў Бразіліі выявіла, што экзатычная садавіна станоўча ўплывае на кішэчную мікрафлору чалавека і эфектыўная для зніжэння вагі. Высветлілася, што маракуйя, гуава, асаі і бурыці багатыя харчовымі валокнамі і ўтрымліваюць шмат тлустых кіслот. Пра гэта паведамляе NewsMedical.

Короткаланцуговыя тлустыя кіслоты, якія ёсць у экзатычнай садавіне, стымулююць абнаўленне клетак слізістай абалонкі тоўстага кішэчніка, станоўча ўплываюць на яго мікрабіем, а таксама рэгулююць кіслотна-шчолачны баланс. Акрамя таго, такая садавіна ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць харчовых валокнаў клятчаткі. Праз тое, што клятчатка запавольвае хуткасць стрававання ежы, а нерастваральныя валокны фізічна запаўняюць прастору ў страўніку і кішэчніку, чалавек адчувае сябе больш сытым і можа лягчэй кантраляваць сваю вагу.

Таксама даследчыкі адзначылі, што ў экзатычнай садавіне ёсць шмат антыаксідантаў - злучэнняў, якія зніжаюць хуткасць працэсу акіслення ў арганізме чалавека, тым самым запавольваючы старэнне.

Апошнія навіны