BE RU EN

Танны спартовы гарнітур, рыба і алкаголь: у Фінляндыі апублікавалі відэа з адпачынку Пуціна

  • 24.09.2023, 14:07

Унікальныя кадры патрапілі ў распараджэнне фінскага выдання Yle.

Апублікаванае ўнікальнае архіўнае відэа адпачынку расейскага дыктатара Пуціна, знятае ў пачатку 1990-х. Кадры патрапілі ў распараджэнне фінскага выдання Yle, журналісты якога апублікавалі яго на сваім сайце.

Пуціну было тады блізу 40 гадоў, ён быў членам каманды тагачаснага мэра Санкт-Пецярбурга.

Журналісты выдання адзначаюць, што кадры былі знятыя ў прадстаўнічым маёнтку групы кампаній Thomesto, якая вяла гандаль з РФ.

Размешчаны маёнтак на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі, на востраве Туршы.

На апублікаваных кадрах хударлявы Пуцін у танным спартовым гарнітуры гуляе ў настольны тэніс, п'е алкаголь, ловіць рыбу і гуляе ў дартс.

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на знешнасць расейскага дыктатара, які праз 30 гадоў моцна змяніўся.

Мужчына, які тады стаў удзельнікам візіту, расказаў журналістам, што Пуцін сказаў яму тады, што дагэтуль працуе афіцэрам КДБ.

Крыніцу апублікаванага відэа журналісты раскрываць не сталі, баючыся, што настолькі далікатны матэрыял можа пацягнуць наступствы з боку Пуціна і расейскіх спецслужбаў.

Відавочцы мерапрыемства пагадзіліся пагаварыць з журналістамі на ўмовах строгай канфідэнцыйнасці, баючыся помсты Масквы.

Расейскі дыктатар вельмі адчувальны да публікацыі персанальнай інфармацыі, якая тычыцца яго асабіста і яго сямейнікаў.

Падчас застолля бачна, што побач з Пуціным сядзіць яго жонка, з якой ён пазней развёўся.

Апошнія навіны