«Нік і Майк»: У хунты Лукашэнкі пачаўся самалётапад
- 24.09.2023, 15:12
Беларуская авіяцыя паўтарае расейскі кейс.
Самалёт кампаніі Ruby Star, які разбіўся ў Малі, азначае, што працэсы, распачатыя ў авіяцыі Расеі, цалкам дастасавальныя і да авіяцыі хунты, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк»
- Недахоп камплектуючых дайшоў нават да прадукцыі не імпартнага характару першапачаткова, а ўзрост авіяпарку пачынае адбівацца.
Яны замахваліся на вытворчасць новых самалётаў, а ім бы старыя падтрымліваць у больш-менш прыдатным стане.
У выніку такога інцыдэнту колькасць самалётаў «Іл-76» у складзе флоту перавозчыка сумнеўных грузаў для сумнеўных заказчыкаў скарацілася аднамомантна на 20%.