Па акупантах у Такмаку нанесены магутны ракетны ўдар
- 24.09.2023, 15:29
У горадзе прагрымела серыя выбухаў.
Магутныя выбухі прагрымелі ў часова акупаваным Такмаку Запарожскай вобласці. Магчыма, у горадзе «прылёты».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал мэра Мелітопаля Івана Фёдарава.
Гарадскі галава, спасылаючыся на мясцовых жыхароў, адзначае, што ў выніку працы расейскай СПА нібыта траўмаваныя цывільныя.
Акрамя таго, калабаранты Запарожскай вобласці заявілі аб «магутным ракетным удары» па Такмаку. Пакуль больш падрабязнай інфармацыі аб стратах ворага і імаверным месцы трапляння няма.
Сітуацыя ў Запарожскай вобласці
Нагадаем, расейскія войскі акупавалі тэрыторыі ўздоўж берага Азоўскага мора ў першыя месяцы поўнамаштабнага ўварвання. Цяпер расейцы штодня абстрэльваюць населеныя пункты Запарожскай вобласці.
Пры гэтым украінскія вайскоўцы ўлетку ўзмацнілі наступальныя дзеянні ў Запарожскай вобласці. Брыгадны генерал Аляксандр Тарнаўскі паведаміў, што ўкраінскія абаронцы прарвалі абарону расейцаў каля Вярбовага ў Запарожскай вобласці. На яго думку, контрнаступ УСУ пойдзе хутчэй, калі будзе вызвалены Такмак.