Польшча падрыхтавала транзітныя калідоры для ўкраінскага збожжа
- 24.09.2023, 16:33
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Польшчы.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што ягоная краіна падрыхтавала транзітныя калідоры для экспарту ўкраінскага зерня дзяржавам, якія маюць у гэтым патрэбу. Пра гэта паведамляе PAP і TVP1.
«У Польшчы падрыхтавалі транзітныя калідоры, дзякуючы якім украінскае зерне можа праходзіць праз Польшчу і экспартавацца куды трэба. Мы спрабуем дапамагчы Украіне і тым дзяржавам, якія маюць патрэбу ў гэтай дапамозе», – сказаў ён.
Паводле словаў Дуды, Польшча – самадастатковая ў гэтым плане дзякуючы працы польскіх фермераў і палякам «не патрэбнае ўкраінскае збожжа».
Таму, зазначыў польскі прэзідэнт, эмбарга на ўкраінскую аграпрадукцыю «было правільным».
Паводле ягоных словаў, украінскае збожжа «не дайшло да тых краінаў, якія ў ім мелі патрэбу», а трапіла на такія рынкі, як польскі.