BE RU EN

У Курску скасавалі салют на дзень горада

  • 24.09.2023, 17:14

Нервуюцца праз беспілотнікі.

У расейскім Курску пастанавілі скасаваць святочны салют на дзень горада, паведаміў ягоны мэр Ігар Куцак.

«У сувязі з апошнімі падзеямі прыняў пастанову скасаваць святочны салют у гонар Дня горада. Мяркую, гэта будзе разумна з гледзішча спакою і бяспекі жыхароў. Прашу гараджанаў у выпадку выяўлення падазроных прадметаў аператыўна паведамляць інфармацыю на нумар 112», – заявіў Куцак у паведамленні ў сваім Telegram-канале.

24 верасня губернатар расейскай Курскай вобласці Раман Старавойт заявіў, што БПЛА атакаваў адміністрацыйны будынак у цэнтры Курска. У той самы час у Telegram мясцовыя жыхары паведамілі, што беспілотнік атакаваў будынак ФСБ.

Як паведамляе Astra, жыхары Курска заявілі пра напад БПЛА на будынак Управы ФСБ Курскай вобласці на вуліцы Дабралюбава.

У ГУР паведамілі, што дрон атакаваў будынак ФСБ у Курску і было «прамое траплянне».

Супольнае са спасылкай на крыніцы ў ГУР паведаміла, што, акрамя будынка ФСБ, БПЛА патрапіў па нафтаперапрацоўчым заводзе каля аэрадрома.

Апошнія навіны