BE RU EN

УСУ наступаюць на Мелітопальскім кірунку

  • 24.09.2023, 19:20

Вечаровая зводка Генштаба УСУ.

Расейскія акупанты спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Аўдзееўкі Данецкай вобласці, аднак без поспеху. Разам з тым Сілы абароны прадаўжаюць наступальную аперацыю на Мелітопальскім кірунку.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ ў Facebook.

Напады расейцаў

Вайскоўцы РФ нанеслі адзін ракетны і 44 авіяцыйныя ўдары, здзейснілі 52 абстрэлы з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

У выніку расейскіх тэрарыстычных атак ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва. Разбурэнні і пашкоджанні зазналі прыватныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура.

Сітуацыя на фронце

Аператыўная абстаноўка на ўсходзе і поўдні Украіны застаецца складанай. Цягам дня адбылося 24 баявыя сутыкненні.

На Валынскім і Палескім кірунках аператыўнае становішча без істотных зменаў. Прыкметаў фармавання наступальных груповак не выяўлена. Пэўныя падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі выконваюць задачы ў памежных з Украінай раёнах.

На Северскім і Слабажанскім кірунках вораг захоўвае ваенную прысутнасць у памежных раёнах, прадаўжае абстрэлы населеных пунктаў з тэрыторыі РФ. Вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне населенага пункта Стэпнае Сумскай вобласці.

Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі больш за 15 населеных пунктаў, сярод іх Мошчанка, Карпавічы Чарнігаўскай вобласці; Ябланаўка, Раснае, Пожня Сумскай вобласці і Аднарабоўка, Баранаўка, Ваўчанск, Альхаватка, Строеўка Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары каля Чарнешчыны Харкаўскай вобласці і Новаягораўкі Луганскай вобласці. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы ворага зазналі больш за 10 населеных пунктаў, сярод іншых Дварычная, Сінькоўка, Іванаўка, Кіслоўка, Бераставое Харкаўскай вобласці.

На Ліманскім кірунку вораг наступальных дзеянняў не вёў. Авіяцыйныя ўдары зазналі раёны населеных пунктаў Неўскае Луганскай вобласці і Спірнае Данецкай вобласці. Ад артылерыйскіх і мінамётных абстрэлаў пацярпелі больш за 10 населеных пунктаў, сярод іх Неўскае, Белагораўка Луганскай вобласці і Новасадовае, Спірнае, Раздоліўка Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку ўкраінскія абаронцы паспяхова адбілі атакі праціўніка ў раёне на ўсход ад Багданаўкі і паўднёвы ўсход ад Белай Гары Данецкай вобласці. Вораг спрабаваў аднавіць страчанае становішча ў раёне Клішчыеўкі Данецкай вобласці, але поспеху не меў. Нанёс авіяцыйныя ўдары паблізу Клішчыеўкі, Андрэеўкі, Нью-Ёрка Данецкай вобласці.

Пад артылерыйскім і мінамётным агнём апынуліся больш за 10 населеных пунктаў, сярод іншых Багданаўка, Іванаўскае, Клішчыеўка, Андрэеўка, Дружба і Нью-Ёрк Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім кірунку праціўнік спрабаваў аднавіць страчанае становішча ў раёне Аўдзееўкі Данецкай вобласці, поспеху не меў. Нанёс авіяцыйны ўдар каля гэтага населенага пункта. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі Аўдзееўка і Карлаўка Данецкай вобласці.

На Мар'інскім кірунку цягам дня ўкраінскія абаронцы паспяхова адбілі 11 нападаў ворага ў раёне Мар'інкі Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар непадалёк Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці. Пад агнём акупантаў знаходзілася больш за 10 населеных пунктаў, сярод іх Вострае, Георгіеўка, Мар'інка, Пабеда, Первамайскае, Парасковіеўка Данецкай вобласці.

На Шахтарскім кірунку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Залатая Ніва, Ураджайнае, Старамаёрскае і Зялёнае Поле Данецкай вобласці. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі блізу 10 населеных пунктаў, сярод якіх Вадзяны, Вуглядар, Благадатнае, Ураджайнае, Роўнапаль Данецкай вобласці.

На Мелітопальскім кірунку Сілы абароны прадаўжаюць наступальную аперацыю. Украінскія абаронцы паспяхова адбілі атакі ворага ў раёне Рабоціна Запарожскай вобласці.

Вораг нанёс авіяцыйныя ўдары каля Вербавога, Малой Такмачкі, Рабоціна і Новаданілаўкі Запарожскай вобласці. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі больш за 10 населеных пунктаў, сярод іншых Леваднае, Гуляйполе, Ягораўка, Новаданілаўка, Новаандрэеўка, Плаўні Запарожскай вобласці.

На Херсонскім кірунку праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах населеных пунктаў Берыслаў, Адрадакаменка, Бургунка і Вольгаўка Херсонскай вобласці. Варожыя артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы зазналі блізу 10 населеных пунктаў Херсонскай вобласці, сярод іх Казацкае, Вольгаўка, Токараўка, Дняпроўскае, Кізамыс, Станіслаў Херсонскай вобласці.

Страты расейцаў

Цягам дня авіяцыя Сілаў абароны нанесла восем удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага.

Падраздзяленнямі ракетных войскаў пашкоджаныя два зенітна-ракетныя комплексы, чатыры артылерыйскія сродкі і адзін склад боепрыпасаў ворага.

Апошнія навіны