BE RU EN

Амбасадар Беларусі ў Швэцыі не будзе прысутнічаць на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру

  • 24.09.2023, 20:31

Ён не атрымае запрашэння.

Амбасадар Беларусі ў Швэцыі Дзмітрый Мірончык не атрымае запрашэння на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта праекту «Позірк» паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі.

Як піша "Позірк", у прэс-службе адзначылі, што на цырымоніі ўзнагароджання запланаваная прысутнасць "сталых амбасадараў замежных дзяржаваў, акрэдытаваных у Осла". У той час як Мірончык не мае такой акрэдытацыі, а працуе ў Нарвегіі "праз сумяшчальніцтва". Рэч у тым, што амбасадар Беларусі ў Швэцыі з'яўляецца ў той самы час і амбасадарам у Нарвегіі.

Пытанне беларускага прадстаўніцтва пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі міру абмяркоўвалася на сустрэчы Паўла Латушкі з амбасадарам Нарвегіі ў Польшчы Устэйнам Бё 21 верасня.

Нагадаем, у 2022 годзе амбасадараў Беларусі і Расеі не паклікалі на цырымонію ўручэння нобелеўскіх прэмій у сувязі з уварваннем ва Украіну. А 1 верасня гэтага года стала вядома, што іх усё ж запрасілі на бяседу ў Стакгольме з нагоды ўручэння нобелеўскіх прэмій. На наступны дзень Нобелеўскі фонд заявіў, што адклікаў запрашэнні амбасадарам Беларусі, Расеі і Ірана на цырымонію ў Стакгольме.

Аднак праз пару дзён нарвежскі Нобелеўскі камітэт прэміі міру паведаміў, што "хоча, каб урады кожнай краіны, афіцыйна прадстаўленай у Нарвегіі, мелі магчымасць удзельнічаць у цырымоніі ўзнагароджання і пачуць важныя пасланні лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру".

Апошнія навіны