Супрацоўнік менскага прадпрыемства так хацеў звольніцца, што падаў на яго ў суд
- 29.09.2023, 21:16
І перамог.
Мужчына ўладкаваўся на менскае прадпрыемства ізаліроўшчыкам і падпісаў гадавы кантракт з 1 студзеня 2023 года. Праз некалькі месяцаў ён захацеў звольніцца праз праблемы са здароўем у маці, якая жыла ў іншым горадзе.
На працы адмовіліся скасаваць кантракт, таму мужчына звярнуўся ў суд. Прадстаўнік адказчыка пазоў не прызнаў.
Суд пастанавіў, што кантракт павінен быць скасаваны датэрмінова на падставе арт. 41 Працоўнага кодэкса. У ім гаворыцца, што на патрабаванне супрацоўніка пры наяўнасці ўважлівай прычыны, якая перашкаджае выкананню працы, кантракт можна скасаваць датэрмінова.
Што ўважаецца за ўважлівую прычыну? Суд прааналізаваў, як ходзіць грамадскі транспарт ад месца жыхарства маці да працы мужчыны, і прыйшоў да высновы, што ён не мае магчымасці працаваць з улікам сямейных абставінаў. З тлумачэнняў бакоў вынікае, што наймальнік не прапаноўваў змяніць рэжым працоўнага часу.