BE RU EN

«Барбі» – самы касавы фільм 2023 года.

  • 3.09.2023, 18:27

Карціна ўжо сабрала ў пракаце больш за $1,3 мільярда.

Камедыя Грэты Гервіг «Барбі» паводле вынікаў уікэнда запрацавала 1,36 мільярда даляраў у сусветным пракаце і стала самым касавым фільмам 2023 года, піша Collider.

Да гэтага лідарам пракату была анімацыйная карціна «Браты Супер Марыо ў кіно», якая зарабіла 1,358 мільярда даляраў.

«Барбі», прэм'ера якой адбылася 21 ліпеня 2023 года, пераадолела адзнаку ў мільярд даляраў па касавых зборах усяго за 17 дзён пракату.

Гэта самы паспяховы рэліз Warner Bros. – «Барбі» абыйшла па зборах папярэдніх рэкардсменаў студыі, карціны «Цёмны рыцар» і «Гары Потэр і Дарункі Смерці. Частка 2».

Фільм таксама зʼяўляецца самай касавай у гісторыі стужкай, знятай жанчынай-рэжысёрам.

Апошнія навіны