Квіткі на фільм «Опэнгеймер» пачалі прадаваць у Беларусі
- 6.09.2023, 21:12
Фільм пачнуць паказваць у кінатэатрах Менска з 7 верасня.
Стала вядома, што ў Беларусі пачалі прадаваць квіткі на фільм Крыстафера Нолана «Опэнгеймер». Кінакарціну пачнуць паказваць у кінатэатрах Менска з чацвярга, 7 верасня, паведамляе сайт прадпрыемства Кінавідэапракат Менгарвыканкама.
Паводле апублікаванай інфармацыі, фільм выйдзе ў пракат у менскіх кінатэатрах з 7 верасня і прадоўжыцца да 4 кастрычніка 2023 года. Даўжыня кінакарціны складае 180 хвілінаў. Фільм, галоўную ролю ў якім выконвае актор Кіліян Мэрфі, апавядае гісторыю жыцця амерыканскага фізіка Роберта Опэнгеймера, які стаяў на чале першых распрацовак ядзернай зброі.
Тым часам паказ «Барбі» ў Беларусі могуць скасаваць праз забарону Мінкульта Расеі. На гэты момант плануецца, што кінакарціна выйдзе ў пракат 9 верасня.