BE RU EN

Украінскі дрон атакаваў месца запуску ракеты «Арэшнік» у Астраханскай вобласці РФ

  • 5.12.2024, 13:03

Беспілотнік выбухнуў за некалькі метраў ад палігона, ёсць пашкоджанні.

Палігон Капусцін Яр на тэрыторыі Астраханскай вобласці зазнаў напады ўкраінскага беспілотніка. Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Mash.

Адзначаецца, што пад удар трапіў аб'ект, які знаходзіцца на тэрыторыі палігона, з якога расейцы запускалі па Дняпры балістычную ракету «Арэшнік».

Іншыя расейскія крыніцы пішуць, што мясцовыя сістэмы СПА нібыта збілі беспілотны апарат за некалькі метраў ад уезду на тэрыторыю, пры гэтым выбухная хваля пашкодзіла браму.

Апошнія навіны