BE RU EN

Рой украінскіх дронаў падарваў цэлы ангар расейскіх танкаў і БМП

  • 21.02.2024, 8:30

Расейцы збіралі тэхніку для наступу.

Украінскія абаронцы пры дапамозе рою ўдарных дронаў знішчылі тэхніку акупантаў, якую тыя хавалі ў ангарах.

Пра гэта паведамляе прэзідэнцкая брыгада УСУ ў Telegram.

Як распавялі ўкраінскія вайскоўцы, за адзін працоўны дзень аператары ўдарных дронаў «Булава» на Таўрыйскім кірунку знішчылі:

два зэнітна-артылерыйскія комплексы С60;

два танкі Т-72;

БМП-3;

рэдкую баявую браняваную машыну "Тэрмінатар";

"Газэль";

два ”Уралы” з боекамплектам.

З інфармацыі прэзідэнцкай брыгады УСУ, расейцы, магчыма, сабралі тэхніку для наступу, але яна была знішчаная.

“Акупанты схавалі машыны ў ангары, але дроны дасталі тэхніку і там”, - дадалі ўкраінскія абаронцы.

Апошнія навіны