BE RU EN

Школьнік падпаліў аддзяленне «Адзінай Расіі» ў Падмаскоўі

  • 21.02.2024, 16:10

У будынак паляцеў кактэйль Молатава.

Размешчаную ў Падмаскоўі прыёмную «Адзінай Расіі» падпалілі 16 лютага, закінуўшы кактэйль Молатава на казырок над уваходам. Агонь у выніку патушылі сведкі інцыдэнту.

20 лютага расейскія сілавікі схапілі падазраванага, ім стаўся вучань 9 класа з адукацыйнага цэнтра «Залаты ключык» у Хімках. У дачыненні да яго завялі справу паводле артыкула «хуліганства», але адзінаросы заявілі, што тое, што адбылося, варта разглядаць як тэракт.

У прэс-рэлізе «Адзінай Расеі» пазначана, што свой учынак хлопец нібыта тлумачыў помстай за забойства расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

На знятым падпальшчыкам відэа можна пачуць словы: «Свабоду Расеі! Гэта мой выбар!», але голас хлопца зменены праграмай.

Апошнія навіны