BE RU EN

На акупаванай тэрыторыі Украіны збіраюцца вырабляць беларускія трактары

  • 20.05.2024, 12:04

Падрабязнасці.

Паводле інфармацыі расейскага агенцтва ТАСС, на тэрыторыі часова акупаванай Запарожскай вобласці Украіны плануюць запусціць вытворчасць беларускіх трактароў МТЗ.

Аднак перамовы паміж акупацыйнай адміністрацыяй і прадстаўнікамі беларускай стараны, магчыма, ідуць не вельмі паспяхова.

- Цяпер мы вядзём перамовы з беларускімі калегамі аб вытворчасці трактароў "Беларус" у Запарожскай вобласці [Украіны], а затым і аб разгортванні вытворчасці дэталяў да іх на нашых прадпрыемствах, - заявіў прадстаўнік акупацыйных уладаў, "выканаўца абавязкаў міністра прамысловасці і гандлю" гэтага рэгіёну Аляксандр Марчанка.

Пра аналагічныя планы расейцы заяўлялі больш чым паўгода таму.

- Наладжваем супольную вытворчасць буйнавузлавой зборкі трактарнай вытворчасці [маркі] МТЗ-82 з Беларуссю. Вядзём перамовы, - заяўляла ў пачатку кастрычніка мінулага года іншая прадстаўніца акупацыйных уладаў Святлана Шаўчэнка. Тады ж абмяркоўвалася пытанне адкрыцця ў Запарожскай вобласці філіяла Аршанскага мясакансервавага камбіната.

Апошнія навіны