BE RU EN

Сын Кадырава стаў міністрам другі раз за тры месяцы

  • 21.05.2024, 21:36

Цяпер 18-гадовы хлопец узначаліць Міністэрства спорту.

Старэйшы сын Рамзана Кадырава Ахмат стаў міністрам спорту Чачні, паведаміў кіраўнік рэспублікі ў тэлеграм-канале.

Ахмату Кадыраву 18 гадоў. З лютага ён быў міністрам у справах моладзі, да гэтага займаў пасаду першага намесніка міністра фізічнай культуры і спорту. Кадыраў-малодшы таксама быў старшынём Рады рэгіянальнага аддзялення руху дзяцей і моладзі «Рух першых» у Чачні.

Апошнія навіны