BE RU EN

Да +28 чакаецца ў Беларусі ў чацвер

  • 22.05.2024, 18:06

Прагназуюць моцныя дажджы, навальніцы і град.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на 23 траўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, у асобных раёнах - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень - плюс 22-28 градусаў.

Апошнія навіны