BE RU EN

У Літве затрымаліся сотні аўто са ЗША, якія накіроўваліся ў Беларусь

  • 12.06.2024, 14:25

Вільня перакрыла транзітны калідор.

У порце Клайпеды сабраліся сотні аўтамабіляў, якім не ўдалося пераадолець літоўска-беларускую мяжу пасля 4 чэрвеня. Некаторыя з іх вярнуліся на мытныя склады, паведамляе партал «Автобизнес».

Новы парадак вывазу аўто з Літвы фактычна перакрыў літоўскі транзітны калідор для аўтамабіляў, набытых у ЗША.

З 4 чэрвеня мытня Літвы патрабуе пашыраны пералік дакументаў для аўтамабіляў, якія экспартуюцца, рээкспартуюцца або перавозяцца транзітам. У тым ліку трэба прадстаўляць абавязанні экспарцёра і атрымальніка тавару ў тым, што тавар не прызначаны для расейскага рынка. Акрамя таго, зараз трэба цягам 40 дзён пасля перасячэння мяжы паказаць копію мытнай дэкларацыі, якая пацвярджае, што аўтамабіль растаможылі не ў Расеі. А пры рээкспарце ці транзіце легкавушкі ў Беларусь вывезці такі аўтамабіль зараз можа толькі ўласнік - не блізкі сямейнік і не сваяк, які мае даверанасць.

Праблему з дастаўкай у Беларусь журналістам пацвердзілі ў лагістычным аддзеле адной з кампаній па дастаўцы аўтамабіляў з ЗША. Аднак, паводле ацэнак спецыялістаў, «панікаваць не варта».

Апошнія навіны