BE RU EN

У Швайцарыі стартаваў гістарычны Саміт міру

  • 15.06.2024, 12:08

У ім бяруць удзел 92 дзяржавы і 8 арганізацый.

У суботу, 15 чэрвеня, у Швайцарыі стартаваў Глабальны саміт міру, арганізаваны Украінай. Яго асновай стане Формула міру - на мерапрыемстве плануецца разгледзець 3 з 10 пытанняў: ядзерная і харчовая бяспека, а таксама вызваленне ўкраінскіх ваеннапалонных і выкрадзеных Расеяй дзяцей, паведамляе OBOZ.UA.

Напярэдадні, 14 чэрвеня, стала вядома, што ў Саміце возьмуць удзел 92 дзяржавы свету і 8 арганізацый, з якіх 57 будуць прадстаўленыя на самым высокім узроўні.

Апошнія навіны