BE RU EN

У Нарвэжскім моры сутыкнуліся карабель і глыбакаводны апарат РФ

  • 12.07.2024, 9:38

Гэта адбылося падчас выпрабаванняў.

У Нарвежскім моры сутыкнуліся расейскія карабель "Міхаіл Рудніцкі" і глыбакаводны апарат "АС-36". Гэта адбылося падчас выпрабаванняў.

Пра гэта паведамляе ГУВ.

«1 ліпеня падчас выпрабаванняў у акваторыі Нарвэжскага мора атрымаў пашкоджанні мадэрнізаваны расейскі глыбакаводны апарат «АС-36», - гаворыцца ў паведамленні.

Мадэрнізацыя апарата праходзіла ў Санкт-Пецярбургу на магутнасцях «Кананерскага суднарамонтнага завода» з 2017 года. Пры гэтым носьбітам «АС-36» стаў выратавальны карабель паўночнага флоту РФ «Міхаіл Рудніцкі».

«У момант спуску глыбакаводнага апарата на ваду экіпаж «Рудніцкага» не справіўся з кіраваннем, што прывяло да сутыкнення карпусоў карабля і «АС-36». У выніку інцыдэнту расейскі глыбакаводны апарат атрымаў пашкоджанні, якія не дазваляюць працягваць выпрабаванні», - дадалі ў ГУВ.

Цяпер расейцы праводзяць ацэнку шкоды і часу, неабходнага для рамонту «АС-36».

Апошнія навіны