BE RU EN

АБСЕ перазапускае Венскі механізм у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

  • 12.07.2024, 9:42

Ад дыктатара патрабуюць вызваліць палітвязняў.

38 краін — удзельніц Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) зноў запусцілі ў дачыненні да Беларусі Венскі механізм, паведаміў "Позірк".

У рамках механізму краіны АБСЕ "патрабуюць ад рэжыму даць адказы на пытанні, калі будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі будуць забяспечаныя правы зняволеных, а міжнародныя арганізацыі атрымаюць да іх доступ".

Перазапуск механізма ініцыявалі 30 дзяржаў АБСЕ.

Венскі механізм - метад працы АБСЕ, накіраваны на захаванне правоў чалавека ў краінах-удзельніцах арганізацыі. Прадугледжвае абмен інфармацыяй, у тым ліку на запыт сябраў АБСЕ, абмеркаванні сітуацыі з правамі чалавека паміж краінамі, якія праводзяцца з ініцыятывы любой з іх, а таксама дэбаты на гэтую тэму на мерапрыемствах арганізацыі.

Механізм быў уведзены ў 1989 годзе ў выніку адпаведнай дамовы, падпісанай у Вене. Актыўна прымяняўся да 1992 года ў краінах былога СССР і Усходняй Еўропы.

Папярэдні раз Венскі механізм быў запушчаны ў дачыненні да Беларусі 4 лістапада 2021 года. Дакумент падпісалі 35 краін.

Апошнія навіны