BE RU EN

Банк ВТБ не змог прадаць запраўкі «Трайпла» на трасе М1

  • 12.07.2024, 11:49

Яны належалі апальнаму бізнэсоўцу Чыжу.

Аўкцыён па продажы двух АЗС, якія раней належалі адной з кампаній бізнэсоўца Юрыя Чыжа, не адбыўся. Цяперашні ўладальнік - Банк ВТБ (Беларусь) - хацеў атрымаць за іх больш за 6 млн рублёў. Цяпер, магчыма, будуць рыхтавацца новыя таргі з паніжэннем цаны, адзначае Office Life.

Дзве АЗС размешчаныя на розных баках прыкладна на 177-м кіламетры трасы М-1 у Івацэвіцкім раёне. Гэта дастаткова буйныя аб'екты з усёй інфраструктурай. Наколькі працаздольнае заправачнае абсталяванне, зрэшты, не паведамляецца.

Цікава, што пераможцу таргоў уласнік нават гатовы быў прапанаваць беспрацэнтную растэрміноўку аплаты на пяць гадоў.

Папярэдні ўладальнік гэтых і іншых АЗС сеткі "Трайпл" - кампанія "Нафтахімтрэйдзінг" знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Яе агульная завінавачанасць перад крэдыторамі ацэньваюцца прыкладна на $7,5 млн.

Апошнія навіны