BE RU EN

Падчас абстрэлу Украіны расейскі «Шахед» заляцеў у Беларусь

  • 12.07.2024, 17:43

У Гомельскай вобласці на трывогу ўзнялі гелікаптэр Мі-24.

Увечары 11 ліпеня падчас атакі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі ва Украіну адзін з варожых ударных беспілотнікаў заляцеў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў маніторынгавы канал War monitor у Telegram.

Паведамлялася, што неўстаноўлены дрон-камікадзэ ўвайшоў у Гомельскую вобласць Беларусі з боку Чарнігаўскай вобласці.

Дрон, магчыма, заляцеў у Беларусь у раёне населеных пунктаў Брагін і Лоеў, пасля чаго накіраваўся ў бок Мазыра. Пазней БПЛА, як мяркуецца, вярнуўся ва Украіну.

Беларускі маніторынгавы канал "Беларускі Гаюн" піша, што гаворка ідзе пра ўдарны дрон "Шахед". Са звестак аналітыкаў, Ваенна-паветраныя сілы РБ паднялі ў неба гелікаптэр Мі-24 у раёне Гомельскай вобласці, дзе праляцеў расейскі беспілотнік.

Апошнія навіны