BE RU EN

ЦНС: Беларусь можа рыхтаваць правакацыі на мяжы з Украінай

  • 12.07.2024, 18:40

Украіна назвала мэту.

Беларускія сілавыя ведамствы, каб паказаць Кітаю сваю "сілу", могуць рыхтаваць правакацыі пад чужым сцягам у прымежнай зоне з Украінай.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі "Цэнтр нацыянальнага супраціву".

“Яны плануюць звярнуцца да правакацый, якія самі ж паспяхова прадухіляць з мэтай паказаць кітайскім калегам свае магчымасці. З 8 да 19 ліпеня на тэрыторыі Беларусі праходзяць першыя супольныя вучэнні Сіл спецыяльных аперацый УС РБ і вайскоўцаў Народна-вызваленчага войска КНР”, - піша “Супраціў”.

Вучэнні маюць статус “антытэрарыстычных”. У планах беларускіх сілавікоў “спыніць правакацыі” ўздоўж мяжы з Украінай, пасля чаго абвінаваціць ва ўсім Кіеў.

Апошнія навіны