BE RU EN

«Бярыце зброю і ідзіце супраць улады, заканчвайце з гэтым!»

  • 14.07.2024, 20:49

Палонны акупант заклікаў расейцаў зрынуць крамлёўскую ўладу.

Расеец Белавусаў Аляксей Міхайлавіч, родам з Прыморскага краю, пайшоў на вайну супраць Украіны і пасля патрапіў у палон на Пакроўскім кірунку.

З пачатку падпісання кантракта 26.05.2024 ні разу не атрымліваў грашовага забеспячэння. Кажа, што быў проста "як валацуга", паведамляе Цензор.НЕТ.

«Навошта ім Украіна, сваёй тэрыторыі мала? Бярыце зброю і ідзіце супраць улады, заканчвайце з гэтым! Я ненавіджу гэтую ўладу, гэтае стварэнне ФСБ-шнае!», - сказаў расейскі палонны.

Апошнія навіны