BE RU EN

У РФ знік гелікаптэр з людзьмі на борце

  • 19.07.2024, 7:35

На гелікаптэры спрацаваў аварыйны радыёмаяк.

У Якуціі знік гелікаптэр Robinson, на яго борце знаходзіліся пілот і тры пасажыры, паведамляе прэс-служба Усходне-Сібірскай транспартнай пракуратуры.

На гелікаптэры Robinson R44II спрацаваў аварыйны радыёмаяк а 0.40 19 ліпеня па мясцовым часе (18.40 18 ліпеня па Менску), удакладнілі ў ведамстве. Там дадалі, што ў пошукавай аперацыі задзейнічаюць самалёты авіякампаніі "Палярныя авіялініі".

Следчыя завялі справу аб парушэнні правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту - арт. 263 Крымінальнага кодэкса.

"РІА Навіны" са спасылкай на МНС рэспублікі піша, што гелікаптэр знік за 80 км ад вёскі Чагда.

У канцы чэрвеня ў Амурскай вобласці разбіўся гелікаптэр Robinson R-66. На яго борце знаходзіліся тры пасажыры і пілот, яны загінулі. Гелікаптэр належаў прыватнай кампаніі. Ён вылецеў з пляцоўкі лесапрамысловага комплексу і знік з радараў.

Апошнія навіны