BE RU EN

Лукашэнка прызначыў сваіх упаўнаважаных у абласцях і сталіцы

  • 19.07.2024, 10:21

Менск аддалі Качанавай і Кубракову, Гарадзеншчыну - Вальфовічу.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка правёў перастаноўкі ў кадравым складзе сваіх упаўнаважаных у абласцях і сталіцы, паведамілі ў прэс-службе.

Упаўнаважанымі ў Берасцейскай вобласці прызначаны першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч і старшыня пастаяннай камісіі «Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу» ў заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.

У Віцебскай вобласці - старшыня «палаткі» Ігар Сяргеенка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч.

У Гомельскай вобласці - кіраўнік спраў Лукашэнкі Юры Назараў і намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак.

У Гарадзенскай вобласці - дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў.

У Менскай вобласці - намеснік старшыні "ўсебеларускага народнага сходу" Аляксандр Косінец і віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык.

У Магілёўскай вобласці - кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты і старшыня пастаяннай камісіі «Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу» ў рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц.

У Менску - старшыня «Савета Рэспублікі Нацыянальнага» сходу Наталля Качанава і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Апошнія навіны