BE RU EN

«Фантастычнае фаер-шоў»: украінскі дрон падарваў «танк-хлеў» УС РФ

  • 19.07.2024, 17:16

Момант патрапіў на відэа.

Вайскоўцы падраздзялення BULAVA 3-га механізаванага батальёна асобнай прэзідэнцкай брыгады Узброеных сіл Украіны знішчылі танк Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі з дапамогай беспілотнага апарата, створанага камандай украінскіх валанцёраў «Дзікія Шэршні». Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Telegram-канале «Дзікіх Шэршняў», піша focus.ua.

На відэа можна ўбачыць, як беспілотнік скідае на расейскі танк выбухоўку. Далей ідуць кадры магутнай дэтанацыі. Аўтары допісу падкрэслілі, што ўкраінскі БПЛА атакаваў танк-хлеў - так называюць танкі, абабітыя металічнымі лістамі для абароны ад дронаў.

«Падраздзяленне BULAVA дронам «Дзікія Шэршні» ў рэжыме бобмер зладзіла фантастычнае фаер-шоў», – гаворыцца ў публікацыі.

Апошнія навіны