BE RU EN

Пад Менскам знайшлі чатыры крыніцы радыеактыўнага выпраменьвання

  • 20.07.2024, 10:00

Каля аграгарадка Ждановічы.

Пад Менскам знайшлі чатыры безгаспадарныя крыніцы выпраменьвання — радыеізатопных апавяшчальнікаў дымавых РІД-1, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне аб знаходцы ў лясным масіве каля аграгарадка Ждановічы паступіла 19 ліпеня а 15:37.

Работнікі МНС правялі замеры.

Радыяцыйны фон на паверхні апавяшчальнікаў склаў 2 мкЗв/г пры норме 0,2 мкЗв/г і быў перавышаны ў 10 разоў. На адлегласці 1 метр фон не перавышаў натуральны.

Пацярпелых і пагрозы радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя няма. Крыніцы канфіскаваныя і змешчаныя на часовае захоўванне ў металічны кантэйнер на тэрыторыі падраздзялення МНС. Іх ідэнтыфікацыя будзе ажыццяўляцца 22 ліпеня 2024 года Аб'яднаным інстытутам энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апошнія навіны