BE RU EN

СМІ: Грамадзяніна Нямеччыны Крыгера перадалі КДБ расейскія спецслужбы

  • 20.07.2024, 10:17

Новыя падрабязнасці пра прысуджанага да пакарання смерцю ў Беларусі іншаземца.

Расейскі тэлеграм-канал Readovka, які мае найбольшую колькасць чытачоў сярод усёй Z-супольнасці (больш за 2,6 мільёна падпісчыкаў), апублікаваў сваю версію аб сітуацыі з грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыгерам. Нагадаем, ён быў прысуджаны ў Беларусі да расстрэлу.

“У Беларусь ён патрапіў, хутчэй за ўсё, дзякуючы працы спецслужбаў Расеі, якія яго злавілі і выдалі КДБ Беларусі. Рэч у тым, што праходзіў ён паводле артыкулаў аб найміцтве, тэракце, наўмысным вывядзенні з ладу транспартнага сродку і іншым. Мяркуючы з абвінавачванняў, займаўся ён не чым іншым, як арганізацыяй дыверсій. Верагодней за ўсё - на тэрыторыі Расеі, дзесьці ў расейска-беларуска-ўкраінскім памежжы, гэта значыць у Бранскай, Гомельскай або Магілёўскай абласцях”, - распавядаюць сваім чытачам прапагандысты.

Апошнія навіны