BE RU EN

Затрыманы ўладальнік лідскай кавярні «Тутака»

  • 20.07.2024, 11:02

За 6 гадоў праект «Тутака» перарос у сетку рэстарацый хуткага харчавання ў двух местах.

Затрыманы ўладальнік лідскай кавярні «Тутака». Інфармацыя аб гэтым з'явілася на праўладных каналах 19 ліпеня, піша @lida_grab_court.

Падставай сталі каментары ў сеціве, якія ўлады прынялі за «экстрэмісцкія».

Кавярня была адкрытая ў 2015 годзе братамі Канстанцінам і Арцёмам Турбаямі. За 6 гадоў праект "Тутака" перарос у сетку рэстарацый хуткага харчавання ў двух местах — Лідзе і Астраўцы, у якой працуе больш за 50 чалавек.

Апошнія навіны