BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін адчыняюць скрыню Пандоры

  • 20.07.2024, 13:58

Перамовы весці ў такіх выпадках марна.

Гісторыя грамадзяніна Нямеччыны Крыгера, якога ў Беларусі прысудзілі да пакарання смерцю, вельмі паказальная.

На падставе сваіх кантактаў тэлеграм-канал "Нік і Майк" схільны верыць, што версія, якую выказаў Аляксандр Фрыдман, з'яўляецца найбольш імавернай.

У палку Кастуся Каліноўскага такога байца не было. Сувязь прыдумалі, каб надаць гісторыі беларускі след і асудзіць менавіта ў Беларусі і менавіта да смяротнага пакарання, каб схіліць Нямеччыну да ўгоды абмену.

Акрамя таго, што «судовая сістэма» хунты выконвае цяпер запыты і з Крамля, становіцца відавочна, што два дыктатары адчыняюць скрыню Пандоры, пераходзячы не хаваючыся да метадаў тэрарыстаў.

Перамовы весці ў такіх выпадках марна.

Апошнія навіны