BE RU EN

У беларусаў спыталі, што для іх галоўнае ў жыцці

  • 21.07.2024, 21:13

Высветлілася, што для пераважнай большасці шчасце не ў грашах.

Спецыялісты Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук правялі новае даследаванне. У беларусаў спыталі, што для іх галоўнае ў жыцці.

Як піша БелТА, апытанні паказалі, што для 80,9% грамадзянаў самай вялікай каштоўнасцю з'яўляецца здароўе.

Другое месца занялі дзеці – з вынікам 69,4%.

На трэцім – сям'я. Важным гэты пункт назвалі 63,8% апытаных.

На чацвёртай пазіцыі родныя і блізкія.

Апошнія навіны