BE RU EN

У Баранавіцкім раёне пасля ДТЗ на дарогу вылілася саляная кіслата

  • 23.08.2024, 10:42

Сутыкнуліся легкавік і грузавы аўтамабіль.

У Баранавіцкім раёне ў выніку ДТЗ на дарогу разлілася саляная кіслата, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 22 жніўня непадалёк ад вёскі Петкавічы. Паводле інфармацыі МНС, у аварыі ўдзельнічалі легкавы аўтамабіль і грузавік, які перавозіў 8080 кілаграмаў салянай кіслаты ў кантэйнерах па 24 кілаграмы кожны.

У выніку сутыкнення з двух кантэйнераў выцекла амаль 40 кілаграмаў кіслаты, частка якой патрапіла на дарожнае пакрыццё, а частка засталася ў кузаве грузавіка. Ратавальнікі правялі работы для нейтралізацыі рэчыва, якое разлілося.

Кіроўца легкавіка атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў шпіталь.

Апошнія навіны