Украінскія пілоты паказалі, як збіваюць расейскія шахеды з гелікаптэраў Мі-24
- 11.02.2025, 12:52
Відэафакт.
Пілоты 11-й асобнай брыгады вайсковай авіяцыі «Херсон» паказалі, як збіваюць расейскія шахеды з гелікаптэраў Мі-24.
Адпаведнае відэа брыгада апублікавала ў Facebook.
Раніцай 11 лютага амаль па ўсёй тэрыторыі Украіны абвясцілі паветраную трывогу праз камбінаваную ракетную і дронавую атаку войска РФ. Уначы Расея таксама праводзіла камбінаваныя ўдары па Украіне, выкарыстаўшы калібры і балістычныя ракеты. Мэтай масаваных нападаў 11 лютага з'яўляецца энэргетыка, і газавая інфраструктура Украіны.