BE RU EN

УСУ нанеслі магутны контрудар па расейцах пад Пакроўскам

  • 12.02.2025, 8:36

На некаторых адцінках вораг проста ўцякаў.

Украінскія войскі працягваюць паспяховае кантрудары на Пакроўскім кірунку, змушаючы расейскія падраздзяленні адступаць з пазіцый, піша «Дыялог.UA».

У раёне Пясчанага і Звіравога вораг пацярпеў значныя паразы, а ў некаторых месцах папросту ўцякаў.

Пра гэта распавёў вайсковец УСУ з пазыўным «Мучны» у сваім Telegram-канале.

Найбольш паспяховыя дзеянні УСУ былі зафіксаваныя ў раёне Пясчанага, дзе ўкраінскія ваяры прасунуліся на 700 метраў углыб заходняй часткі вёскі.

Цяпер там працягваюцца разлютаваныя баі, але большая частка населенага пункта ўжо пад кантролем Украіны.

У той жа час расейскія войскі спрабавалі рушыць наперад у раёне Удачнага, аднак іх прасоўванне склала ўсяго 200 метраў, пасля чаго акупанты патрапілі пад удары ўкраінскіх дронаў FPV і мінамётаў. Вораг панёс значныя страты.

На адцінку на паўночны ўсход ад Котліна расейскія вайскоўцы былі разбітыя ўкраінскім штурмам. Некаторыя проста ўцякалі, пакідаючы пазіцыі, а частка сіл паспрабавала акапацца ў прамзоне і ў лесапасадках, але УСУ планамерна выбіваюць іх адтуль.

У раёне Звіравога расейскія сілы таксама зазналі паразу, частка акупантаў была ліквідаваная, а тыя, хто ацалеў, паспешна адступілі.

Акрамя гэтага, УСУ праводзяць паспяховыя лакальныя атакі ў раёнах Дачэнскага і Лісоўкі, дзе падчас рэйдаў было ўзята ў палон некалькі расейскіх салдат. Вайсковец УСУ адзначае, што камбінаваныя ўдары на розных участках фронту прымушаюць ворага адступаць.

Украінскае войска актыўна выкарыстоўвае тактычную раптоўнасць, што паспяхова нішчыць планы акупантаў

Апошнія навіны