60-гадовую Наталлю Ладуцьку прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
- 12.02.2025, 11:57
Жанчына займалася дапамогай палітвязням.
Суд асудзіў 60-гадовую мянчанку Наталлю Ладуцьку да 4 гадоў калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні «экстрэмізму» (артыкул 361-4 КК), паведамляе dissident.by.
Акрамя гэтага ёй прызначылі штраф на 25 200 рублёў.
Сілавікі затрымалі яе 23 студзеня 2024 года.
Тады сілавікі правялі рэйд па сваяках палітвязняў і тым, хто атрымліваў дапамогу ад сацыяльнай ініцыятывы INeedHelpBY.
INeedHelpBY - ініцыятыва прадуктовай дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій. У студзені 2024 года ўлады прызналі ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваннем».